Восеньскі кірмаш прайшоў у “Залатым ключыку”

12.10.2021

У ясны кастрычніцкі дзень хлопчыкі і дзяўчынкі ясляў-сада № 17 “Залаты ключык” Жодзіна паўдзельнічалі ў “Восеньскім кірмашы”.

Запрашалі на кірмаш гаспадыні-беларусачкі. Разам з імі дзеці плясалі, вадзілі карагоды, разгадвалі загадкі. Частавацца прысмакамі запрашала прыгажуня Восень, а гулялі з дзецьмі казачныя кікімары. Гулялі ў беларускія народныя гульні “Блін гарыць”, “Гарлачык”, “Бульба”, праводзілі спартыўныя эстафеты па зборы ўраджаю: збіралі бульбу, насілі ў кошыку садавіну і агародніну.

Акрамя таго, для дзяцей і бацькоў быў арганізаваны майстар-клас, на якім яны маглі праявіць свае творчыя магчымасці. Бацькі і дзеці разам майстравалі з салёнага цеста вожыка і ўпрыгожвалі яго прыродным матэрыялам.

Падобнае мерапрыемства не новае для педагогаў установы адукацыі, але на свежым паветры яно праходзіла ўпершыню і можна адзначыць, што мела поспех!

 

Таццяна ХАДАРОНАК,
намеснік загадчыка
ясляў-сада № 17 “Залаты ключык” Жодзіна

 

ng-press.by

Меню раздела
Опросы
Как Вы оцениваете систему образования города?