Гарадскі этап абласнога конкурсу на лепшую сувенірную работу сярод педагагічных работнікаў

26.11.2020

Інфармацыя

па выніках  правядзення гарадскога этапу

абласнога конкурса на лепшую сувенірную работу

сярод педагагічных работнікаў Мінскай вобласці

 

З мэтай далейшага развіцця выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, павышэння ўзроўню майстэрства педагогаў названага накірунку ўстаноў дашкольнай адукацыi, агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзi, распаўсюджвання лепшага вопыту работы ў галіне выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, на падставе загада аддзела па адукацыі, спорце і турызме Жодзінскага гарадскога выканаўчага камітэта № 408 ад 27.10.2020 г. 18 лістапада 2020 г. адбыўся гарадскі адборачны этап конкурса.

На конкурс былі прадстаўлены работы дашкольных устаноў адукацыі, устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі города.

Пры ацэньванні работ журы прытрымлівалася наступных крытэрыяў:

- захаванне беларускіх народных рамёстваў;

- выкарыстанне новых матэрыялаў і творчых тэхналогій ў рамёствах;

- спалучэнне прыёмаў традыцыйнага і сучаснага мастацтва;

- творчая індывідуальнасць, глыбіня мастацкай ідэі;

- узровень выканаўчага майстэрства;

- дызайн (арыгінальнасць сюжэту, каляровае і мастацкае афармленне).

Асаблівая ўвага звярталася на адпаведнае афармленне работ, на адваротны бок. Тэматыка работ была неабмежаваная, але трэба было ўлічваць, што сувенірныя работы ўручаюцца ганаровым гасцям на ўрачыстых мерапрыемствах і паказваюць лепшае ў накірунку выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Па выніках работы журы былі адабраны наступныя работы, якія прымуць удзел у абласным этапе конкурса:

  1. “Віншуем са святам!” / Сіліч Марыя Сяргееўна, Жарыкава Кацярына Міхайлаўна / аб’яднанне “Творчы свет” / ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Жодзіна”;
  2. “Ісакіеўскі Сабор г. Санкт-Пецярбург” / Канстанцінава Аксана Васільеўна / ДУА “Яслі-сад № 12 “Бярозка” г. Жодзіна”;
  3. “Зімовы цуд” / Кяцко Наталля Міхайлаўна / ДУА “Яслі-сад 18 “Казка” г. Жодзіна”;
  4. “Вясёлае свята” / Макарэвіч Ірына Міхайлаўна, Вусік Святлана Станіславаўна, Паўловіч Ніна Васільеўна, Мароз Вольга Аляксандраўна / ДУА “Яслі-сад № 18 “Казка” г. Жодзіна”;
  5. “З днем настаўніка!” / Агафонава Кацярына Сяргееўна / ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Жодзіна”;
  6. “З Днём нараджэння!” / Хацько Інна Васільеўна / ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Жодзіна”;
  7. “З Новым годам!” / Агафонава Кацярына Сяргееўна / ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Жодзіна”;
  8. “Христос родился – Бог воплотился» / Дземянцэвіч Вольга Анатольеўна / ДУА “Жодзінская жаночая гімназія”;
  9. Набор гліняных свістулек “Конікі” / Канавалава Анастасія Яўгеньеўна / ДУДА “Цэнтр творчасці, турызму і экскурсій дзяцей і моладзі г. Жодзіна”;
  10. Набор гліняных свістулек “Курачкі” / Канавалава Анастасія Яўгеньеўна / ДУДА “Цэнтр творчасці, турызму і экскурсій дзяцей і моладзі г. Жодзіна”.

         Абласны этап конкурса пройдзе с 23 па 27 лістапада 2020 г. у г. Мінску (ДУ “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі”).

 

 

Загадчык аддзелам

мастацкай творчасці                                                                  В.У. Бадун

Меню раздела
Опросы
Как Вы оцениваете систему образования города?