Маленькія патрыёты

01.07.2020

Дзяржаўная  ўстанова адукацыі “Яслі-сад № 15 “Рабінка” г. Жодзіна з’яўляецца апорнай дашкольнай установай па патрыятычнаму выхаванню. Наш дзіцячы сад працуе ў гэтым накірунку не адзін год. Мы цесна ўзаемадзейнічаем з Цэнтрам патрыятычнага выхавання “Вектар” г. Жодзіна. Да сумесных мерапрыемстваў заахвочваем бацькоў нашых выхавальнікаў. Разам праводзім святы, гульні: “Зарніца”, “Аты-баты, мы - салдаты”, “ У госці да бабулі”. Сумеснымі намаганнямі стварылі міні-музей нацыянальнай культуры і побыту “Сялянская хатка”. Таму і свята, прысвечанае Дню Незалежнасці, для нас – гэта адно з галоўных у вырашэнні педагагічных задач па выхаванню падрастаючага пакалення.

     Напярэдадні Дня Незалежнасці педагогамі ў яслях-садзе было арганізавана святочнае мерапрыемства. Праграма ў гэтым годзе была вельмі насычаная. Пачыналася  яна святочным  канцэртам. Выхаванцы старшых груп спявалі песні, выконвалі танцавальныя кампазіцыі, чыталі вершы, прысвечаныя роднай Беларусі. Другая частка праграмы змяшчала рухомыя гульні і спартыўныя эстафеты, у ходзе якіх выхаванцы з педагогамі ўспомнілі сімвалы роднай краіны. Апошнім этапам быў конкурс малюнкаў на асфальце “Люблю Беларусь”. Кульмінацыяй свята стала фотасесія, для якой была створана фотазона. Да яе гасцінна запрашалі гаспадыні-беларусачкі.

     Падобныя святы не толькі дапамагаюць выхоўваць патрыятычныя якасці, але і прыносяць асалоду, эмацыянальна насычаюць і аб’ядноўваюць.

Источник: Ясли-сад 15

Меню раздела
Опросы
Как Вы оцениваете систему образования города?