У добры шлях, паважаныя выпускнікі!

29.05.2020

 

У цяперашніх умовах, калі мы павінны надаваць увагу бяспекі, з павышанай адказнасцю ставіцца да здароўя выхаванцаў, калі ёсць неабходнасць пазбегнуць масавых мерапрыемстваў, нам вельмі цяжка арганізаваць выпускны вечар для будучых першакласнікаў. Нягледзячы на ўсе магчымыя перашкоды, мы не маглі пакінуць без увагі гэты цудоўны момант, якога чакалі і дзеці, і іх бацькі, і напрацягу навучальнага года рыхтавалі педагогі.

Выпускны баль у нашай установе “Яслі-сад № 15 “Рабінка” г. Жодзіна” адбыўся. На жаль ён быў толькі дзеля выхаванцаў, без прысутнасці бацькоў і меў новую форму правядзення. Квэст-гульня “Кветачка-вясёлка” – такі формат і назву апошняга мерапрыемства для дзяцей старшых груп абралі нашы педагогі.

На свежым паветры адбылася гульня з галоўнымі героям Выдатніцай і Двоечнікам. Разам з імі дзеці падарожнічалі па тэрыторыі дзіцячага сада, на кожным прыпынку выконвалі розныя заданні: спявалі песні, танцавалі, рашалі матэматычныя заданні, разгадвалі крыжаванкі, загадкі, удзельнічалі ў спартыўных эстафетах. Адным словам, маглі прадэманстраваць тое, чаму навучыліся за некалькі гадоў у дзіцячым садзе.

З упэўненасцю можна сказаць, што мы прынеслі радасць і задавальненне сваім выхаванцам. А яны будуць памятаць і з цеплынёй у сэрцы ўспамінаць і апошнюю гульню, і гады жыцця ў дзіцячым садзе.

Источник: “Яслі-сад № 15 “Рабінка” г. Жодзіна”

Меню раздела
Опросы
Как Вы оцениваете систему образования города?