Юные таленты з Жодзіна
03.02.2020Шчыра вітаем юных майстроў і іх педагогаў з высокай адзнакай іх творчасці.




25 студзеня 2020 года у Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і прызёраў XXІІІ Рэспубліканскай выстаўкі-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў “Калядная зорка”. Сярод іх – 4 з устаноў адукацыі г.Жодзіна.

Канавалава Ксенія, Шкляева Віялета, навучэнкі ДУДА “Цэнтр творчасці, турызму і экскурсій дзяцей і моладзі г. Жодзіна” (педагогі: Міхаленя Таццяна Вітальеўна, Канавалава Анастасія Яўгеньеўна) адзначаны Дыпломамі 1 і 3 ступені;

Музычкіна Яўгенія, Лубачкіна Аляксандра, навучэнкі ДУА “Гімназія №1г. Жодзіна” (педагог Папавіцкая Галіна Стэфанаўна) узнагароджаны Дыпломам 1 ступені.

Шчыра вітаем юных майстроў і іх педагогаў з высокай адзнакай іх творчасці.
