Абласны этап рэспубліканскай выставы-конкурсу "Калядная зорка 2019"

25.11.2019
Згодна з планам мерапрыемстваў па рэалізацыі абласной праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і моладзі на 2019/2020 вучэбны год  з 4 па 20 лістапада 2019 года

адбыўся абласны этап рэспубліканскай выставы-конкурсу сярод навучэнцаў аб’яднанняў па інтарэсах і студый устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

На конкурс была прадстаўлена вялікая колькасць творчых работ розных накірункаў дэкаратыўна-прыкладной і выяўленчай творчасці.

     Высокі ўзровень выканаўчага майстэрства, адпаведнасць традыцыям беларускай нацыянальнай культуры, творчую індывідуальнасць і глыбіню мастацкай ідэі, выкарыстанне новых матэрыялаў і тэхналогій у творчых работах паказалі навучэнцы розных устаноў адукацыі.

       Горад Жодзіна на абласным этапе прадстаўлялі: ДУА “Гімназія № 1 г. Жодзіна”, ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Жодзіна”, ДУА “Сярэдняя школа № 5 г. Жодзіна”, ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Жодзіна”, ДУА “Сярэдняя школа № 9 г. Жодзіна”, ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Жодзіна”, ДУДА “Цэнтр творчасці, турызму і экскурсій дзяцей і моладзі г. Жодзіна”.

    На абласны этап былі прадстаўлены 32 творчыя работы, выкананыя ў розных тэхніках, з розных матэрыялаў, але з душой і поўным творчай энэргіі сэрцам.  

    Па выніках работы журы на рэспубліканскі этап конкурсу-выставы “Калядная зорка” былі адабраны 5 работ, выкананых навучэнцамі аб’яднанняў па інтарэсах “Святы і традыцыі” (кіраўнік – Папавіцкая Галіна Стэфанаўна), “Тэкстыльныя фантазіі” (кіраўнік – Караленка Наталля Аляксандраўна) ДУА “Гімназія № 1 г. Жодзіна”  і  аб’яднанняў па інтарэсах “Рукалепіе” (кіраўнік – Канавалава Анастасія Яўгеньеўна), “Хобі-лэнд” (кіраўнік – Міхаленя Таццяна Вітальеўна), “Мара” (кіраўнік- Чушава Валянціна Анатольеўна) ДУДА “Цэнтр творчасці, турызму і экскурсій дзяцей і моладзі г. Жодзіна”.

 Віншуем пераможцаў абласнога этапа рэспубліканскай выставы-конкурсу “Калядная зорка” і удзельнікаў выставы!

Фотоотчет

Меню раздела
Опросы
Как Вы оцениваете систему образования города?