ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ
25.10.2019абласнога этапа рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Між зямлёй і сонцам”, выхаванцаў ДУДА “Цэнтр творчасцi, турызму i экскурсiй дзяцей i моладзi г. Жодзiна”
Падведзены вынікі абласнога этапа рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Між зямлёй і сонцам”, які прайшоў у верасні 2019 года ў Салігорску і дзе выхаванцы ДУДА “Цэнтр творчасцi, турызму i экскурсiй дзяцей i моладзi г. Жодзiна” прадстаўлялі найлепшыя свае работы з гліны і саломкі.
Вынік конкурсу – 9 Дыпломаў (з іх 4 – 1 месца, 5 – 2-ое месца). Так, выхаванцы гуртка керамікі “Руколепие» пад кіраўніцтвам Канавалавай Анастасіі Яўгеньеўны атрымалі 3 Дыплама 1 ступені у ўзроставых катэгорыях 8-10, 11-13 гадоў, 2 Дыплома 2 ступені у ўзроставых катэгорыях 11-13, 14-16 гадоў. 3 Дыплома 2-ой ступені, 1 – 1-ай у юных майстроў па мастацкай апрацоўке саломкі гуртка “Беларуская саломка” пад кіраўніцтвам Шалай Галіны Уладзіміраўны. Віншуем юных майстроў і іх педагогаў з выдатнымі вынікамі ўдзелу ў конкурсе.