Рэспубліканскі фестываль-конкурс “Нашчадкі традыцый”
18.10.201916 кастрычніка 2019 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ў межах II рэспубліканскага педагагічнага форуму адбыліся прэзентацыя лепшых праектаў рэспубліканскага фестывалю-конкурсу “Нашчадкі традыцый” і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў.
Мэта мерапрыемства – патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне навучэнцаў праз іх далучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, вывучэнне рэгіянальных народных традыцый і развіццё дзіцячай творчасці ў галіне беларускага народнага мастацтва.
Арганізатары конкурсу з’яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
У мерапрыемстве ўдзельнічалі навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце ад 10 да 18 гадоў.
Па выніках рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый” у намінацыі “Сучаснасць і традыцыя: беларуская батлейка” ўзнагароджаны:
дыпломам І ступені – Горбач Крысціна, Ніхаеў Арсеній, Штанюк Ягор, навучэнцы ДУА “Гімназія № 1 г. Жодзіна” (праект “Сучаснае гучанне стражытнай батлейкі”, педагог Стомаль Ірына Васільеўна).
Шчыра віншуем і жадаем далейшых творчых поспехаў!