Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме

28.05.2019
Віншуем пераможцаў абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме»

24 мая 2019 года ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі адбыўся фінал абласнога этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме».

Пераможцы раённых этапаў сабраліся разам, каб паказаць свой артыстызм, любоў і павагу да беларускай літаратуры, глыбіню пранікнення ў вобраз і сэнс выбранага твора.

У склад журы конкурса ўвайшлі: старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Святлана Быкава; члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, вядомыя паэты і пісьменнікі Рэгіна Рэўтовіч, Аляксей Шаўцоў, Сяргей Клімковіч і Рыгор Саланец; дырэктар выдавецтва для дзяцей «Элбіпрэс» Людміла Ляскоўская; супрацоўнікі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Прызы для пераможцаў конкурсу падрыхтавалі выдавецтвы «Элбіпрэс» і «Аверсэв», Музей дзяцінства (г. Мінск), грамадская арганізацыя «Беларускі саюз жанчын».

Пры падвядзенні вынікаў конкурсу членамі журы была адзначана высокая падрыхтоўка ўдзельнікаў.

Пераможцамі сталі:

у 2-й узроставай катэгорыі (5–6 класы):

Карага Раман, навучэнец ДУА “Сярэдняя школа № 9 г. Жодзіна”, – дыплом 1-й ступені (Уладзімір Карызна, “Дзіўныя чаравікі”);

у 4-й узроставай катэгорыі (9–10 класы):

Баранава Вольга, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 9 г. Жодзіна”, – дыплом 3-й ступені (Язэп Зазека, “Гарніст”);

Віншуем юных чытальнікаў і іх педагогаў з перамогаю!

Жадаем творчага натхнення і поспехаў на рэспубліканскім этапе ў г. Слоніме Гродзенскай вобласці!

поделиться в:
Меню раздела
Опросы
Как Вы оцениваете систему образования города?