Конкурс чытальнікаў “Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме»”
21.05.2019У кожнага з нас глыбока цепліцца ў сэрцы дзіўная і жыццядайная любоў да свайго краю, да сваіх родных мясцін. Як вядома, яна ўласціва не толькі чалавеку, але і ўсяму жывому да самай непрыкметнай былінкі, што цвіце пад сонцам, калышацца пад ветрам і дажджом”, - пісаў народны паэт Беларусі Максім Танк. Так, сапраўды, як можна не любіць такую цудоўную “зямлю пад белымі крыламі”, нашу родную Беларусь!
Майстэрства чытальнікаў паказалі 33 вучняў горада. Самай вялікай групай сярод удзельнікаў конкурсу была малодшая узроставая катэгорыя – навучэнцы 1-4 класаў.
Даннае мерапрыемтва дазволіць малодшым вучням павысіць цікавасць да чытання, пашырыць чытацкі кругагляд, развіць і захоўвываць высокія маральныя каштоўнасці і ідэалы беларускага грамадства.
У склад журы ўвайшлі супрацоўнікі Жодзінскага гарадскога аддзела па адукацыі, спорце і турызме, школьныя бібліятэкары. Лідарамі ў чатырох узроставых катэгорыях сталі наступные вучні горада: Папенка Дар’я, навучэнка дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія № 1 г.Жодзіна”, Міхальцова Вераніка, Карага Раман і Баранава Вольга, навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 9 г.Жодзіна”.
Трэба сказаць, што сярод вершаў і прозы, якія гучалі былі ў асноўным творы на роднай беларускай мове пра малую і вялікую Радзіму.
Пераможцы гарадскога этапу конкурсу “Жывая класіка” ўзнагароджаны дыпломамі аддзела па адукацыі, споце і турызме Жодзінскага гарвыканкама.
Віншуем навучэнцаў і іх кіраўнікоў з перамогай!
Жадаем новых творчых поспехаў і дасягненняў!